Belarusnews.ru быў “узламаны” хакерамі
У начы на 6 кастрычніка хакерамі быў “узламаны” сайт Беларускія хрысьціянскія навіны. На “ўзламанай” старонцы сайта былі размешчаны выявы ізраільскага флага, які гарыць, і фатаздымкі забітых палясьцінцаў. Магчыма гэта былі палясьцінскія хакеры.
Cайт belarusnews.ru быў атакаваны разам з шэрагам рускамоўных ізраільскіх сайтаў хутчэй за ўсяго таму, што ўладальнік рэсурса жыве ў Ізраілі. Цяпер, дзякуючы высілкам хосьцінг-кампаніі праца сайта цалкам узнавілася.