У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі (фота)

06 сакавіка 2013 14:36  |  Галоўныя навіны

У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі, ініцыяваная Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй. Яе ўдзельнікі падпісалі палітвязням больш за паўсотні паштовак.

 

Мэта акцыі ­– падтрымаць палітвязняў, нагадаць ім, што яны не забытыя, што іх чакаюць на волі.

 

Для акцыі былі набытыя паштоўкі з выявамі глыбоцкіх вуліц, што былі выпушчаныя да Дня беларускага пісьменства. Па словах арганізатара акцыі Змітра Лупача, ён набыў усе паштоўкі, якія былі на цэнтральнай пошце Глыбокага.

 

“Падобныя мерапрыемствы не павінны быць адзінкавымі, – лічыць Зміцер, – мы спадзяемся, што пасля сённяшняй акцыі паміж яе ўдзельнікамі і палітвязнямі ўсталюецца сталая перапіска, каб гэтыя людзі не лічылі сябе пакінутымі.” 

 

 

У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі (фота)У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі (фота)У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі (фота)У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі (фота)У Глыбокім прайшла “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі (фота)

Болей навін