Віталь Рымашэўскі: нельга верыць ухмылкам Ярмошынай

07 сакавіка 2013 10:54  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі 7 сакавіка ўзяў удзел у сустрэчы з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ.

 

“Рэформы ў выбарчае заканадаўства, падрыхтаваныя Лукашэнкам і Лідзіяй ярмошынай, накіраваныя на ўмацаванне бескантрольнасці правядзення выбараў з боку грамадства і апазіцыі. ЦВК прапануе касметычныя змены і адначасова плануе далучыцца да канвенцыі СНД па выбарах, у якой забаронена правядзенне байкоту наогул. Па-ранейшаму палітычна асуджаныя людзі, якія найбольш небяспечныя для рэжыму, не будуць мець права ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, пакуль судзімасць не знятая. Ніякіх зменаў, датычных прадстаўніцтва апазіцыі ў камісіях, права назіральнікаў падлічваць галасы, не прадугледжана. Усё гэта сведчыць, што ў беларускіх уладаў няма жадання праводзіць свабодныя выбары, ёсць жаданне удасканаліць сістэму фальсіфікацый. нельга верыць ухмылкам Ярмошынай, трэба глядзець на тое, што і як робдіць рэжым. Усё гэта было агучана на сустрэчы з АБСЕ”, – паведаміў сустаршыня БХД.

 

“Сустрэчу я лічу станоўчай. Склалася ўражанне, што эксперты добра разумеюць, што адбываецца ў краіне і добра бачаць адрозненні паміж рэальнымі зменамі выбарчага заканадаўства і касметычнымі праўкамі для піяру ўладаў”, – адзначыў ён.

 

Болей навін