“Хваля Салідарнасці” прайшла ў Асіповічах (фота)
Чарговыя акцыі ў межах марафону Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” прайшлі ў Асіповічах.
Тут мясцовыя актывісты БХД распаўсюдзілі па дошках аб’яваў і каля пад’ездаў жылых улёткаў з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікамі падтрымаць іх.
Нагадаем, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.