У Бабруйску сабралі подпісы за павелічэнне ўжытку роднай мовы ў раённай газеце (фота)

11 сакавіка 2013 17:34  |  Грамадства

У Бабруйску мясцовыя хрысціянскія дэмакраты на чале з каардынатарка аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісіяй Кабанчук сабралі подпісы пад зваротам у раённую газету “Бабруйскае жыццё” з просьбай павялічыць у ёй ужыванне беларускай мовы.

 

Прапануем вашай увазе тэкст звароту:

 

 

   Установа «Рэдакцыя газеты

«Бабруйскае жыццё»,

вул. Сацыялістычная, 103

213826, г. Бабруйск

 

КАЛЕКТЫЎНЫ ЗВАРОТ

 

Звяртаем Вашу ўвагу на прыкрае становішча з роднай беларускай мовай, якое склалася ў гарадской газеце “Бабруйскае жыццё”.

 

Газета “Бабруйскае жыццё” пачала выходзіць у 1918 годзе і да 1925 года выдавалася на беларускай мове. Ад першых дзён свайго існавання газета звярталася да жыхароў горада Бабруйска на іх роднай мове, несла ў народ беларускае слова. Журналісты выдання ўдзельнічалі ў творчых семінарах, стала павышалі кваліфікацыю на спецыяльных курсах, удасканальваючы мову, стыль, публіцыстычныя метады падачы інфармацыі.

 

Аднак з пэўнага часу найлепшыя традыцыі газеты былі занядбаныя. Беларуская мова пачала мэтанакіравана выганяцца са старонкаў выдання. Працэс вынішчэння роднай мовы адбываецца на працягу не аднаго дзесяцігоддзя.

 

На сённяшні дзень працэс паступовага выкаранення беларускага слова даводзіцца да лагічнага завяршэння. Напрыклад, у нумары №17402 “Бабруйскага жыцця” за сераду 13 лютага 2013 года: на трыццаці дзвюх старонках газеты па-беларуску надрукаваны пяць артыкулаў, у асноўным невялікага зместу,  і назва газеты– усё астатняе па-руску. Створаная ў Інтэрнеце афіцыйная старонка газеты http://www.life.bobr.by/ мае толькі рускамоўную версію.

 

Моўнае пытанне  на старонках гарадской газеты з’яўляецца для нас прынцыповым таму, што закранае асновы грамадскага ладу. Для нас вельмі важна заставацца вернымі сваім духоўным традыцыям, пераймаць іх ад папярэднікаў і перадаваць наступнікам. Без беларускай мовы нельга ўявіць існаванне незалежнай Рэспублікі Беларусь.

 

Лічым, што абыякавае і нядбайнае стаўленне рэдакцыі газеты “Бабруйскае жыццё” да нашай беларускай мовы пазбаўляе нас пераемнасці, знішчае пачатую задоўга да нас традыцыю. Права на родную мову і атрыманне на ёй інфармацыі нам гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

 

Звяртаемся з наступнымі прапановамі:

 

– змяніць моўную палітыку ў бок павелічэння выкарыстання беларускай мовы ў друкаваным выданні газеты “Бабруйскае жыццё” і друкаваць не меней за палову матэрыялаў на беларускай мове;

 

– арганізаваць спецыялізаваную старонку, дзе асвятляюцца пытанні беларускай мовы, гісторыі і культуры;

 

– арганізаваць на пастаяннай аснове выпуск літаратурнай старонкі, на якой публікаваць мастацкія творы мясцовых паэтаў і празаікаў;

 

– стварыць беларускамоўную версію афіцыйнай Інтэрнет старонкі газеты з падачай у беларускамоўнай версіі сайта усіх артыкулаў на беларускай мове.

 

Адказ на наш калектыўны зварот просім накіраваць у 15-ці дзённы тэрмін, вызначаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” 

 

У Бабруйску сабралі подпісы за павелічэнне ўжытку роднай мовы ў раённай газеце (фота)У Бабруйску сабралі подпісы за павелічэнне ўжытку роднай мовы ў раённай газеце (фота)У Бабруйску сабралі подпісы за павелічэнне ўжытку роднай мовы ў раённай газеце (фота)У Бабруйску сабралі подпісы за павелічэнне ўжытку роднай мовы ў раённай газеце (фота)

Болей навін