“Хваля Салідарнасці” прайшла ў Лідзе (фота)

12 сакавіка 2013 12:03  |  Галоўныя навіны

11 сакавіка марафон Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” прайшоў у Лідзе.

 

Тут мясцовыя актывісты БХД распаўсюдзілі па паштовых скрынях гараджанаў, расклеілі па слупах, дошках аб’яваў і прыпынках улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікам падтрымаць іх.

 

Нагадаем, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.

 

"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Лідзе (фота)"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Лідзе (фота)"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Лідзе (фота)"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Лідзе (фота)"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Лідзе (фота)"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Лідзе (фота)

Болей навін