У Берасці на “Хвалі Салідарнасці” затрымалі трох сябраў БХД
У Берасці 18 сакавіка падчас марафону Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” былі затрыманыя тры сябры аргкамітэту БХД: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрусь Шарэнда.
Іх затрымалі пры вывешванні нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Зараз яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС, паведаміў абласны каардынатар БХД Зміцер Шурхай.
Нагадаем, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.