Запрашаем на канферэнцыю “Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі”
Шаноўнае спадарства!
З нагоды 150 год ад пачатку паўстання 1863 г., і 175 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі запрашае на канферэнцыю “Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі”.
Канферэнцыя пройдзе ў Мінску 23 сакавіка 2013 году аб 11.00 у сядзібе БНФ па адрасе вул. Чарнышэўскага – 3.
Мэта канферэнцыі:
Асвятленне паўстання 1863 году: аналіз яго вынікаў і значэння для народа
Беларусі.
Плануюцца выступленні лектараў з дакладамі:
Астапенка А. “Кастусь Каліноўскі: чалавек і герой”.
Запрудскі І. “Зшальмаваны Кастусь Каліноўскі”.
Киштымов А. “Першая рэйкавая вайна”.
Лаўрэш Л. “Пасля паўстання”.
Мельнікаў І. “Польскае” паўстанне з беларускім характарам”.
Тарас А. “Действия повстанцев в Северо-Западном крае”.
Хільмановіч Ул. “Паўстанне 1863 г.: стэрэатыпы”.
Шулаеў А. “Вексеалогія паўстання”.
Валахановіч А. “Паўстанне Каліноўскага на Койданаўшчыне”.
Ильин А. “Кобринская шляхта в восстании”.
Лыч Л. “Уплыў паўстання на культуру Беларусі”.
Цітоў В. “Каліноўскі як ідэолаг паўстання”.
Шалькевіч В. “Каліноўскі як стваральнік ідэалогіі паўстання”.
Бачышча Ю. “Кастусь Каліноўскі ў друкаванай спадчыне”
На пачатку канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя выдадзенага зборніка дакладаў.
Улічваючы шматлікія спробы прарасейскіх ідэолагаў і гісторыкаў ачарніць паўстанне і выкрасліць асобу Кастуся Каліноўскага з беларускай нацыянальнай гісторыі, надзвычай актуальным становіцца ўшанаванне памяці паўстанцаў. Неабходна годна адзначыць юбілейную дату паўстання як важнага кроку да станаўлення беларускай нацыі і незалежнасці Беларусі.
Просім размесціць інфармацыю пра канферэнцыю на старонках Вашых СМІ дзеля запрашэння ўсіх жадаючых наведаць мерапрыемства.
З павагай,
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі.