У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)

23 сакавіка 2013 21:55  |  Галоўныя навіны

У Менску 23 сакавіка адбылася канферэнцыя з нагоды 150 год  ад пачатку паўстання 1863 года і 175 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага – “Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі”. Канферэнцыя была зарганізаваная Беларускай Хрысціянскай Ддэмакратыяй супольна з Інстытутам беларускай гісторыі і культуры.

 

Адкрыў канферэнцыю з уступным словам сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, які адзначыў:

 

“Улічваючы шматлікія спробы прарасейскіх ідэолагаў і гісторыкаў ачарніць паўстанне і выкрасліць асобу Кастуся Каліноўскага з беларускай нацыянальнай гісторыі, надзвычай актуальным становіцца ўшанаванне памяці паўстанцаў. Неабходна годна адзначыць юбілейную дату паўстання як важнага кроку да станаўлення беларускай нацыі і незалежнасці Беларусі.

 

Усе лепшыя учынкі, дасягненні думкі і духа кожнага асобнага чалавека складаюцца ў падмурак велічы народу, нацыі, і нарэшце — усяго чалавецтва. І гора таму чалавеку і народу, які, паўтараючы ўчынак біблейскага Хама, стане ганьбіць і няславіць сваіх продкаў.

 

Мэта гэтай канферэнцыі – зрабіць навуковы аналіз паўстання, непрадузята распавесці пра падзеі далёкіх 1863-64 гадоў для таго, каб зрабіць постаць Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў больш блізкімі і больш зразумелымі для ўсіх сучасных беларусаў. Бо нішто не можа болей з’яднаць і ўмацаваць нацыю, як словы праўды, сказаныя з любоўю да Беларусі і беларусаў – усіх памерлых і жывых”.

 

На пачатку канферэнцыі адбылася прэзентацыя выдадзенага зборніка дакладаў. На канферэнцыі выступілі з дакладамі:

 

Астапенка А. “Кастусь Каліноўскі: чалавек і герой”

 

Кіштымаў А. “Першая рэйкавая вайна”

 

Мельнікаў І. “Польскае” паўстанне з беларускім характарам”

 

Тарас А. “Действия повстанцев в Северо-Западном крае”

 

Хільмановіч Ул. “Паўстанне 1863 г.: стэрэатыпы”

 

Шулаеў А. “Вексеалогія паўстання”.

 

Ильин А. “Кобринская шляхта в восстании”

 

Цітоў В. “Каліноўскі як ідэолаг паўстання”

 

Бачышча Ю. “Кастусь Каліноўскі ў друкаванай спадчыне”

 

І іншыя .

 

Напачатку імпрэзы таксама адбылася прэзентацыя мастацкай выставы суполкі “Пагоня”. Таксама арганізатары заклікалі ўсіх далучацца да стварэння першай у Беларусі інтэрактыўнай мапы паўстання Каліноўскага, якую можна знайсці па адрасе https://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=205047460038261238731.0004d06f8475ad3b3560e&ie=UTF8&t=m&z=6&source=embed

 

Плануецца, што цягам году адзначэнне юбілею паўстаня адбудзецца ва ўсіх буйных рэгіянальных гарадох, а таксама ў мясцінах, звязаных з паўстаннем.

 

Імпрэза па выніках святкавання 150 годзя паўстання адбудзецца у снежні 2013 году. БХД заклікае усіх жадаючых далучацца да адзначэння юбілею паўстання.

 

У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)

Болей навін