Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі

24 сакавіка 2013 14:51  |  Палітыка

22 сакавіка вечарам на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі завіталі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Міліцыянеры хацелі пагутарыць з гаспадаром кватэры, але яго якраз не аказалася дома.

Тым не менш, яны не пакінулі ў спакоі Івана Бедку. Той самы намеснік начальніка Шчурскі патэлефанаваў слонімцу на мабільнік і прапанаваў сустрэцца для гутаркі. Але Іван Бедка ў катэгарычнай форме адмовіўся.

 

Слонімскія міліцыянеры напярэдадні Дня Волі папярэджваюць усіх слонімскіх актывістаў, каб яны не прымалі ніякага ўдзелу ў святкаванні. Тым не менш, мерапрыемствы ў Слоніме запланаваны, і яны ў нядзелю, 24 сакавіка, будуць праводзіцца.

23 сакавіка ў 11 гадзін 30 хвілін зноў завіталі на кватэру да Івана Бедкі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і Вадзім Шчурскі.

Маёр міліцыі папярэдзіў Івана Бедку, каб ён у той дзень не прымаў ніякага ўдзелу ў мітынгах у Слоніме. Іван Бедка адказаў, што ў той дзень ён ніякага ўдзелу ў мітынгах прымаць не будзе. «А вось заўтра абавязкова адзначу Дзень Волі», — адказаў міліцыянерам слонімскі актывіст.

 

Болей навін