Дзень Волі. Расклад мерапрыемстваў 25 сакавіка
Аргкамітэт па адзначэнні Дня Волі паведамляе пра расклад мерапрыемстваў 25 сакавіка:
Аб 11-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа лідары партый і арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт, пачнуць ускладанне кветак да помнікаў беларускіх пісьменнікаў.
Аб 13-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3 адбудзецца выніковая канферэнцыя, прысвечаная святкаванню Дня Волі – “Ідэалы БНР у сённяшнім часе”. Удзел у ёй возьмуць лідары партый і арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт, грамадскія дзеячы і гісторыкі.