У Мёрах міліцыя застрашвае актывістаў БХД
У Мёрах мясцовыя дэмакратычныя актывісты мелі намер 24 сакавіка правесці пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам супольную малітву ля мясцовага касцёла ў сувязі з 95-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аднак незадоўга перад акцыяй дадому каардынатаркі БХД Ірыны Вальтар прыехалі трое супрацоўнікі міліцыі на чале з участковым, які паведаміў, што за гэтую акцыю ў яе будзе “шмат непрыемнасцяў”. У прыватнасці, ён паабяцаў распачаць супраць яе адміністратыўную справу ў выпадку, калі на малітве будзе прысутнічаць якая-небудзь сімволіка, плакаты, партрэты і гэтак далей.
У сувязі з гэтым мёрскія актывісты вырашылі пакуль адкаласці правядзенне акцыі.