Слонім: за паветраныя шарыкі – на гутарку ў міліцыю
Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў 2 красавіка позву ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Яго выклікаюць заўтра ў 11 гадзін на “гутарку з маёрам міліцыі Худзьо” ў Слонімскі РАУС.
Іван Бедка патэлефанаваў маёру міліцыю Аляксандру Худзьо і запытаўся, дзеля чаго яго выклікаюць у РАУС. Маёр міліцыі сказаў, што падставай стала тое, што на Дзень Волі Іван Бедка з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пускаўнадзіманыя балонікі ў неба. Але больш падрабязней, як паведаміў міліцыянер, ён даведаецца падчас гутаркі ў кабінеце маёра.