Іван Бедка тлумачэнні ў міліцыі пісаць адмовіўся

03 красавіка 2013 16:40  |  Палітыка

Сёння ў 11 гадзін Слонімскі РАУС наведалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, каардынатар БХД Іван Бедка і сябар ПБНФ Іван Шэга. У міліцыю іх запрасілі па позвах, якія ўручылі ўчора: Івану Шэгу на працы, а Івану Бедку прынеслі дамоў.

 

Маёр міліцыі Аляксандр Худзьо сказаў, што за тое, што на Дзень Волі яны запускалі ў неба шарыкі – неабходна напісаць тлумачэнні. І пакінуць гэтыя тлумачэнні ў міліцыі. Іван Бедка і Іван Шэга катэгарычна адмовіліся пісаць тлумачэнні і на гэтым гутарка іх з маёрам міліцыі скончылася. Яны пакінулі РАУС. 

Болей навін