Дзмітрук: пазіцыя па адмене санкцый супраць злачынцаў амаральная
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук падзіліўся сваім ўражаннямі ад канферэнцыі “Дыялог пра мадэрнізацыю з беларускім грамадствам”:
“1. Адмена кропкавых візавых абмежаванняў для групы злосных парушальнікаў Канстытуцыі сваёй краіны, якія дзейнічаюць у складзе злачыннай групы, з’яўлялася б для Еўрасаюза амаральнай пазіцыяй.
2. Пазіцыя падтрымкі неапраўданага аптымізму, і, безумоўна, удзел у гандлі палітычнымі зняволенымі, з’яўлялася б для Еўрасаюза адкрыта амаральнай пазіцыяй.
3. Праграма правядзення “аўтарытарнай” мадэрнізацыі эканомікі краіны без удзелу грамадзянскай супольнасці і, адпаведна, саўдзел у маральнай падтрымцы ў эканамічных злачынствах па “прыватызацыі” дзяржуласнасці з’яўлялася б амаральнай пазіцыяй Еўрасаюза”.
“Еўрапейская Народная Партыя (ЕПП), арганізатар канферэнцыі, на мой погляд, не зважаючы на адкрытыя просьбы некаторых палітыкаў будзе здольная прыняць маральныя, палітычна абгрунтаваныя рашэнні, здольныя паўплываць на ход і палітычных, і эканамічных падзей у РБ. Пазіцыя БХД адпавядае здароваму сэнсу і пазіцыі “беласкептыкаў”. Пытанне “быць ці не быць” на гэты раз мае нечаканае, я б сказаў, зусім фінансавае гучанне: “Грошы на падтрымку рэжыму ці, усё ж такі, хрысціянскія каштоўнасці?” – адзначыў Георгі Дзмітрук.