У Глыбокім зачынілі начную краму

10 красавіка 2013 15:01  |  Грамадства

У Глыбокім пасля зваротаў грамадзян і асвятлення праблемы ў мясцовай прэсе была зачынена начная крама “Пралеска”, якая працавала выключна ў начны час – з 22:00 да 08:00. Так што галоўнай прадукцыяй, якая тут прадавалася, бвў алкаголь.

 

Пра гэта распавёў мясцовы сябар БХД і журналіст Зміцер Лупач, які асвятленнем пытання ў СМІ спрычыніўся да закрыцця крамы.

 

Аналагічным чынам сябры БХД паўплывалі на мясцовыя ўлады ў пытанні рамонту дому па вуліцы Леніна 142, падтрымаўшы мясцовую ініцыятыву грамадзян.

Болей навін