Віталь Рымашэўскі: у імя будучыні неабходна дамагацца праўды пра тэракт 2011 года (фота)
11 красавіка 2011 года ёсць днём нацыянальнай трагедыі ўсяго беларускага народу. Так лічыць сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.
“Тэракт 2011 года быў скіраваны супраць усяго беларускага грамадства, супраць кожнага грамадзяніна. У выніку выбуху загінулі 17 чалавек: 15 ад ранаў і двое расстраляныя паводле прысуду.Большасць беларускага грамадства не верыць, што суд быў справядлівы і ўсе абставіны злачынства высветлены. Недавер да вынікаў следства памнажае страх у грамадстве. У імя ахвяраў тэракту і іх сваякоў, у імя скалечаных, у імя будучыні Беларусі кожны незалежны палітык мусіць патрабаваць праўды пра гэтае злачынства. Мы павінны дамагацца праўды, каб абараніць мільёны беларусаў сёння і ў будучыні”, – адзначыў ён.
Віталь Рымашэўскі таксама 11 красавіка ўсклаў кветкі да мемарыялу загінулым ля ўваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая”. Апроч таго, ён выказаў словы падтрымкі Любові Кавалёвай.