Зварот Паўла Севярынца ў справе Андрэя Гайдукова

18 красавіка 2013 12:20  |  Галоўныя навіны

Дарагія сябры!

 

Справа Гайдукова – гэта справа кожнага з нас.

 

У бальшавіцкія часы страшнае абвінавачванне –“ здрада Радзіме” кідалі ў твар як раз тым, хто быў гатовы за Радзіму аддаць жыццё.

 

Шпіянаж, праца на замежныя разведкі – гэта частка той хлусні, якая павінна была не толькі знішчыць чалавека, але і запэцкаць  яго памяць.

 

Таму зараз, калі ніякіх доказаў віны Андрэя не было прадстаўлена за 5 месяцаў і яму пагражае працяг следства і яшчэ месяцы, а магчыма і гады ў турме, нам неабходна:

 

1. Паставіць рубам перад палітыкамі, праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю пытанне аб прызнанні Гайдукова палітвязнем.

 

2. Арганізаваць Хвалю Салідарнасці, лісты, дапамогу сям’і, звароты, акцыі ў падтрымку Андрэя Гайдукова.

 

3. Маліцца за вызваленне Андрэя, за знішчэнне страху ў якім рэжым хоча трымаць Беларусь праз такія “шпіенскія” справы.

 

Разам з Божай дапамогай –здолеем!

 

Верым! Можам! Пераможам!

 

 Павал Севярынец

Болей навін