20 красавіка пройдзе Дзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі
Хочаце пашыраць беларускую мову і рабіць яе мацнейшай? Не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?
Пішыце беларускую Вікіпедыю! Гэта не складана і не цяжка. Прыходзьце і паспрабуйце.
Беларуская Клюбоўня (5.května 1043/32, Praha-Nusle) запрашае ўзяць удзел у напісанні беларускай Вікіпедыі ў Празе (Чэхія). Тэмы артыкулаў любыя, адзіны крытэрый – яны павінны быць на беларускай мове. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды.
Час: 20 красавіка (субота) 2013 года ад 11.00 да 18.00.
Праграма мерапрыемства – тут.
Арганізатары:
Грамадзкае аб’яднанне “Пагоня”;
“Беларуская Нацыянальная Памяць” і яе кіраўнік, сябар Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец;
Спецыяліст па Вікіпедыі і сябра беларусаў Польшчы Томаш Бладынец.
Кантакт: +420 777 925 118 (Віталь Цімошчанка), email: [email protected]
Нагадаем, што ў лютым падобнае мерапрыемства адбылося ў Варшаве.