Віталь Рымашэўскі: расейскія базы – гэта сродак акупацыі

23 красавіка 2013 14:15  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў прэс-службе БХД намер Расеі стварыць у Беларусь да 2015 году сваю авіцыйню базу. Першыя знішчальнікі павінны прыбыць на яе ўжо ў гэтым годзе.

 

“Размяшчэнне расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі груба супярэчыць Канстытуцыі, якая замацоўвае статус Беларусі як нейтральнай дзяржавы. Застаецца невядомай цана, якую заплаціла Расея за размяшчэнне сваёй базы, але, відавочна, што коштам гэтых антынацыянальных рашэнняў сённяшніх уладаў можа стаць незалежнасць Рэспублікі Беларусь”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

“Расея неаднаразова пацвярджала за апошнія дзесяцігоддзі, што яе базы выступаюць як сродак акупацыі той краіны, на тэрыторыі якой яны знаходзяцца. Вайна ў Грузіі – яскравае сведчанне гэтага. Я, як сустаршыня БХД, выступаю катэгарчына супраць гэтых антынацыянальных рашэнняў, бо яны супярэчаць Канстытуцыі Беларусі, нацыянальным інтарэсам і пагражаюць незалежнасці краіны”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін