Дэлегацыя БХД прымае ўдзел у Нацыянальным кангрэсе Нарвежскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў (фота)
Дэлегацыя БХД на чале з адказным сакратаром БХД, Дзянісам Садоўскім, прымае ўдзел у Нацыянальным кангрэсе Нарвежскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў (KrF). На кангрэсе абмяркоўваецца новая праграма KrF 2013-2017, змены ў статут Партыі. Ужо адбыліся выбары кіраўніка, намеснікаў і нацыянальнага савета Парыті KrF. Кіраўніком пераабраны Knut Arild Hareide.
З вітальным словам да ўдзельнікаў кангрэса выступіў прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі. Ён падзякаваў Нарвежскім Хрысціянскім Дэмакратам за падтрымку і салідарнасць. “Нарвегія для нас мае вашы імёны!” – адзначыў прадстаўнік БХД. Далей Садоўскі распавёў пра сітуацыю ў Беларусі: “У Беларусі з 2010 года застаюцца за кратамі 14 палітычных вязняў. Кожны дзень ў Беларусі адбываецца змаганне, арышты, рэпрэсіі. Але мы працягваем барацьбу і перакананы, што хутка наша краіна стане дэмакратычнай і свабоднай. Нарвегія мае доўгую гісторыю дэмакратыі. Таму лёгка пачаць успрымаць яе як дадзенасць. Мы хочам падараваць Вам наш сцяг, сцяг БХД, які прайшоў пра шмат якія дэманстрацыі і мітынгі, яго столькі разоў спрабавалі сарваць, знішчыць, але мы раз за разам падымаем яго ўсё вышэй! Каб Вы памяталі і працягвалі змаганне за тую вялікую каштоўнасць, якой валодаеце – права на чалавечую годнасць. У добры шлях! Перамогі нам і Вам. Жыве Беларусь! Жыве Нарвегія!”
Пасля выступу дэлегацыя БХД сустрэлася і абмяркавала сітуацыю ў Беларусі з кіраўніком KRF Кнутам Харайдэ.