Алегу Аксёнаву вынеслі другое папярэджанне ў КДБ

29 красавіка 2013 13:39  |  Палітыка

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Магілёве Алег Аксёнаў 29 красавіка атрымаў у КДБ другое запар папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 

Больш за тое, у КДБ яму паведамілі, што ў любы ў выпадак супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя лічыць дадзены факт грубым парушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі на свабоду аб’яднанняў. Вынясенне папярэджання Алегу Аксёнаву, масавыя затрыманні напярэдадні і падчас акцыі Чарнобыльскі шлях, пагаршэнне стану ўтрымання палітвязняў выдатна ілюструюць, што ў Беларусі не адбываецца аніякай палітычнай лібералізацыі ці змякчэння рэжму. Наадварот сілавыя структуры і надалей дзейнічаюць з мэтай ліквідацыі грамадзянскай супольнасці ў краіне.

 

У сувязі з гэтым БХД заклікае беларускія і міжнародныя грамадскія і палітычныя арганізацыі, праваабаронцаў звярнуць увагу на гэту праблему і патрабаваць яе найхутчэйшага вырашэння.

Болей навін