Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак на Вялікдзень
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, які адбывае пакаранне за Плошчу-2010 у Купліне, атрымаў трохдзённы адпачынак, падчас якога ён зможа наведаць Віцебск, дзе жывуць яго бацькі.
Дарога займае шмат часу, таму пабыць дома Паўлу давядзецца каля 1,5 сутак.
Нагадаем, да заканчэння тэрміну Паўлу Севярынцу засталося пяць з паловай месяцаў.