У Гародні сёння судзяць актывіста БХД

07 мая 2013 09:00  |  Палітыка

У Гародні 7 траўня у судзе Ленінскага раёна распачнецца судовае паседжанне па справе мясцовага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргея Верамеенкі, які абвінавачваецца ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных.

Паседжанне пачнецца а 15-й гадзіне ў кабінеце нумар 33.

 

Нагадаем, у Гародні 12 сакавіка людзьмі ў цывільным быў затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргей Верамеенка.

 

Яго затрымалі каля офісу мясцовых хрысціянскіх дэмакратў, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах марафону “Хваля Салідарнасці”. Да яго падыйшлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакументаў, назваліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і пад пагрозай гвалту змусілі актывіста прайсці з сабой (як пазней высветлілася, імя аднаго з іх – Аляксандр Кілікін).

 

У РАУС усё ўлёткі пералічылі, пасля чаго зноў-такі без якіхсьці афіцыйных дазволаў людзі ў цывільным накіраваліся дадому да Сяргея Верамеенкі, дзе зрабілі ператрус у пошуках улётак. 

 

Болей навін