Сабраныя падчас Чарнобыльскага шляху грошы пераведзеныя анкахворым дзецям
Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” перавёў сродкі, сабраныя анкалагічна хворым дзецям падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях”.
Сродкі пераведзеныя ў ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі”. Сума сабраных падчас акцыі і пераведзеных у цэнтр сродкаў склала 1,235 млн рублёў.
Чарнобыльская катастрофа стала вялікай трагедыяй беларускага народу, якая так ці інакш закранула кожную беларускую сям’ю. Менаваіта следствам аварыі на ЧАЭС стаўся рэзкі рост анкалагічных захворванняў сярод беларусаў, у тым ліку і сярод дзяцей.
Усе, хто хочуць дапамагчы анкахворым дзеткам, могуць ад свайго імя пералічыць сродкі цэнтру: 3642900000362 ОАО Беларусбанк код 795 ОНП 600395123.