Запрашаем на вечарыну памяці Дзмітрыя Завадскага!
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты у межах кампаніі “Мы не забудзем!” запрашаюць на вечарыну памяці журналіста Дзмітрыя Завадскага.
Вечарына распачнецца 16 траўня а 18-й гадзіне па адрасе Чарнышэўскага, 3 у Менску. Падчас яе адбудзецца прагляд фільму пра зніклага журналіста.
Удзел у вечарыне возьмуць маці Дзмітрыя Завадскага, яго знаёмыя і школьныя сябры, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянкая Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, журналісты Ірына Халіп і Аляксандр Тамковіч ды іншыя.