Таццяна Севярынец: палітыка дзяржавы злачынная
Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец атрымала адказ з Міністэрства аховы здароўя Беларусі за подпісам намміністра Дзмітрыя Піневіча на калектыўны зварот з заклікам прыняць меры да скарачэння колькасці абортаў у краіне.
У адказе адзначаецца, што ўва ўсіх жаночых кансультацыях і моладзевых цэнтрах працуюць кабінеты па планаванні сям’і, рэалізуецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці на 2011-2015 гады, які мусіць узняць прэстыж сям’і і сфармаваць усвядомленае бацькоўства. Намеснік міністра таксама адзначыў, што ў Беларусі падрыхтоўка да аборту займае ня менш за сем дзён, а значыць у жанчын ёсьц заўсёды магчымасць адмовіцца ад яго правядзення. А лекары, піша Піневіч, заўжды маюць права не рабіць аборты, калі гэта супярэчыць іх поглядам і не пагражае жыццю пацыенткі. Неабходнасць жа згоды бацькі на правядзенне аборту намеснік міністра лічыць не патрэбнай, бо гэта, паводле яго словаў, парушыць гендэрную роўнасць.
“Акрэсленыя ў адказе пункты не маюць нічога гульнага з планаваннем сям’і. Дый самі кабінеты па планаванні сям’і працуюць толькі фармальна і не маюць ніякіх птрэбных матэрыялаў. Меркаванне бацькі пачатага дзіця абсалютна ігнаруецца. Мяркуючы з адказу, дзяржава не збіраецца рабіць нічога, каб спыніць забойствы і выміранне беларусаў. такая палітыка злачынная”, – адзначыла Таццяна Севярынец.