У Варшаве праходзіць прэс-канферэнцыя па справе Андрэя Жукаўца

13 мая 2013 10:33  |  Палітыка

13.05.2013 – прэсавая канферэнцыя  „Андрэй Жукавец – першы беларускі палітычны вязень у Польшчы?”

 

Centrum Prasowe Foksal, Dom Dziennikarza w Warszawie (ul. Foksal 3/5)

 

У панядзелак, 13 мая 2013 году, а 10:00 гадзіне у Centrum Prasowу Foksal, Dom Dziennikarza у Варшаве (ul. Foksal 3/5) праходзіць прэсавая канферэнцыя па справе Андрэя Жукаўца.

 

30 красавіка 2013 году Раённы Суд у Беластоку абвесціў прысуд па справе беларускага палітычнага ўцекача, былога сябра Маладога Фронту, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – Андрэя Жукаўца. Беластоцкі Суддзя Шчэнсны Шыманьскi на падставе абвінавачванняў і матэрыялаў, сабраных дзяржаўнымі службамі дыктатара Лукашэнкі, прысудзіў беларускага апазіцыянера да 3 гадоў пазбаўлення волі.

 

У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацый.

 

Арганізатары сустрэчы: Зьвяз для Дэмакратыі ў Беларусі, Фундацыя Wolność i Demokracja, Беларускі Дом у Варшаве, TV Белсат і Цэнтр маніторынгу свабоды прэсы SDP.

Болей навін