У Віцебску актывісты БХД заклікалі гараджанаў абараніць сямейныя каштоўнасці (фота)
У Віцебску мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” напярэдадні Міжнароднага дню сям’і, які адзначаецца 15 траўня, правялі акцыю ў абарону сямейных каштоўнасцяў.
Ля віцебскай ратушы – месца адпачынку гараджанаў – яны раздавалі брашуры БХД “За сямейныя каштоўнасці”.
Як паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец, у агуле было раздадзена каля сотні такіх брашураў.