У Магілёве актывісты МХД павіншавалі гараджанаў з Днём сям’і
15 мая ў Магілёве актывісты аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” (МХД) правялі акцыю з нагоды Міжнароднага дня сям’і.
У цэнтры горада актывісты МХД раздалі жыхарам і гасцям горада як бацькам, так і іх дзецям улёткі з выявамі айчынных мультфільмаў з беларускамоўным перакладам іх назваў, а таксама віншаваннямі.
“Нашай мясцовай суполцы аргкамітэту прыйшла ідэя, – распавядае сябар аргкамітэта па стварэнні ГА “МХД” – што праз мультфільмы, якія глядзяць бацькі разам з дзецьмі, мы можам звярнуць іх увагу на каштоўнасць любові, дабрыні і міласэрнасці ў сем’ях. Тым больш, мы паспрабавалі перакласці назвы некаторых мультфільмаў з рускай мовы на беларускую, што вельмі станоўча ўспрымалася жыхарамі горада. Напрыклад, з «Крокодил Гена и Чебурашка» атрымалася “Кракадзіл Гена і Апахавэлак”, «Золушка» – «Папялушка» і г.д.»