Віталь Рымашэўскі: Указ аб прыватызацыі жылля – узаконенае рабаванне
Беларускія ўлады хочуць выжыць коштам рабавання сваіх грамадзян.
Так сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.orgперавод непрыватызаванага жылля ў разрад камерцыйнага.
«Ва ўмовах беларускага рэжыму пад усялякае беззаконне можна падвесці «законныя» падставы. Лукашэнка неаднаразова абяцаў людзям кампенсаваць уклады, якія былі страчаныя пасля распаду СССР. Замест падтрымкі людзей, абрабаваных камуністамі, дыктатар ідзе шляхам тых, хто абіраў народ. Гэты крок абсалютна амаральны, таму што многія людзі з розных прычын не прыватызавалі свае кватэры. У той час не ўсе разумелі, у чым розніца паміж прыватызаванай і непрыватызаванай жылплошчай», – падкрэсліў палітык.
Ён упэўнены, што гэтыя рабаўніцкія дзеянні ўдараць па самым сацыяльна абяздоленым катэгорыям насельніцтва, у асноўным, па пенсіянерам.
«Зразумела, што сёння ў Беларусі кепскае эканамічнае становішча. У краіне прадаўжаецца сур’ёзны эканамічны крызіс. Іншыя краіны з яго даўно выйшлі, а ў нас ён будзе доўжыцца да канца панавання Лукашэнкі. Таму беларускія ўлады хочуць выжыць за кошт рабавання сваіх грамадзян. Гэта рэальная палітыка так званай эканоміі, калі дзяржава эканоміць на народзе, а дакладней, рабуе яго. Гэты крок не дапаможа развязаць эканамічныя праблемы ў Беларусі, а толькі ўдарыць па простым людзям», – упэўнены Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем, у Беларусі непрыватызаванае грамадзянамі жыллё будуць пераводзіцца ў камерцыйнае.
Цяпер практычна распрацаваны, узгоднены і рыхтуецца да накіравання Лукашэнку праект указааб пераводзе жылых памяшканняў, якiя выдадзеныя грамадзянам на дамову найму, у разрад камерцыйнага жылля. Акрамя таго, прадугледжваецца і перавод службовых жылых памяшканняў у разрад жылля камерцыйнага карыстання.