Актывіст БХД Верамеенка абскарджвае рашэнне Гарадзенскага суду
Сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргей Верамеенка абскарджвае рашэнне суду, які прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Разгляд касацыйна скаргі пачнецца 4 чэрвеня а 9.30 у Гарадзенскім абласным судзе ў Гародні па адрасе вуліца Карбышава, 20 у залі № 3.
Нагадаем, у Гародні 7 траўня адбыўся суд над актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргеям Верамеенкам. Суддзя Ленінскага раёна прызнала яго вінаватым у распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых адзінак (2 мільёны рублёў).