У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)

02 чэрвеня 2013 12:38  |  Грамадства

28 траўня споўнілася 150 год бітве паўстанцаў з карнікамі каля в.Уладыкі на Вялейшчыне. Аб тых падзяех нагадвае брацкая магіла, што знаходзіцца недалёка ад вёскі. Напярэдадні гадавіны, вялейскія краязнаўцы з выдання “ВОЛАТ” і Таварыства Аховы Помнікаў, абнавілі надмагілле і ўсталявалі побач інфармацыйны стэнд. А 1 чэрвеня да магілы прыйшлі людзі, каб ушанаваць памяць палеглых за Бацькаўшчыну.

 

У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)

Пад гукі дуды ўсе сабраліся ля пахавання. Напачатку некалькі словаў сказалі вялейскія краязнаўцы Дзяніс Канецкі, Зміцер Хаценчык і Аляксей Лужынскі. Яны распавялі пра тое, якія працы, прымеркаваныя да 150 годдзя паўстання, праводзілі выданне “ВОЛАТ” і Таварыства Аховы Помнікаў. Зміцер Хаценчык добра распавёў прысутным пра падзеі 150-гадовай даўніны, якія адбываліся на гэтым месцы.

 

У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)

Пасля надмагілле асвяціў мясцовы ксёндз Анатоль Парахневіч.

У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)
У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)

 

Зноў зайграла дуда, і прысутныя ўсклалі кветкі. Хлопцы з Менску праспявалі некалькі мужчынскіх Некалькі словаў прамовіў унук аданго з паўстанцаў з Браслаўшчыны. народных спеваў.

 

У в.Уладыкі ўшанавалі памяць паўстанцаў (вялікі фотарэпартаж)

 

Зміцер Хаценчык рапавёў пра сваю кнігу, прысвечаную падзеям паўстання на Вялейшчыне.

Пасля гэтага некаторыя з прысутных перамясціліся ў недалёкі ўзлесак, дзе прабавілі час за цікавымі размовамі на краязнаўчыя тэмы і спевамі беларускіх песняў.

 

Фота – Міхась Кулеш

 

Тэкст – Якуб Вецер

Болей навін