У Гародне адбылася Гарадзенкая абласная рада БХД

11 чэрвеня 2013 15:11  |  Палітыка

9 чэрвеня прайшла абласная рада гарадзенскай абласной арганізацыі БХД

 

Удзел у ей прынялі больш за 20 чалавек, прысутнічалі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Мікалай Баўсюк, а таксама прадстаўнікі больш чым 10 гарадоў гарадзенскай вобласці. Рада была прысвечана падвядзенню вынікаў дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў гродзеншчыны, а таксама абмеркаванню планаў абласной арганізацыі на другую палову 2013 года.

 

Адзнака дзейнасці арганізацыі была дана як станоўчая, адзначана актыўная дзейнасці ў рамках кампаніі «Рада народных дэпутатаў», у прыватнасці акцыя па зборы подпісаў за Малы памежны рух. Асабліва была адзначана актыўная дзейнасць Слонімскай гарадской арганізацыі. Была дадзена пазітыўная адзнака дзейнасці арганізацыі ў рамках кампаніі «За сямейныя каштоўнасці».

 

Шмат часу было выдаткавана на абмеркаванне пазіцыі сябраў БХД Гарадзенскай вобласці пра фармат удзелу ў будучых мясцовых выбарах. Выказваліся розныя пункты гледжання, але агульнае было ў тым, што БХД павінна прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх праводзімых палітычных кампаніях, працаваць на павелічэнне дапамогі простымі людзьмі.

 

У канцы правялі рэгістрацыйны сход Хрысціянскіх Дэмакратаў Гродзеншчыны для будучай падачы дакументаў у Мінюст. Дакуманты будуць пададзены на працягу месяца.

 

Болей навін