Гомельскія актывісты БХД перадаюць кнігі ў пенітэцыярныя ўстановы
Гомельскія актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пачалі акцыю па перадачы кніг у пенітэцыярныя ўстановы. 28 чэрвеня каля 100 кніг мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры былі перададзеныя супрацоўнікам ПК-4 (Гомельская жаночая калонія) для папаўнення бібліятэкі, перадае БелаПАН.
«У месцах зняволення, я думаю, кнігі будуць карыстацца попытам, бо там недахоп інфармацыі, а кампутарамі і іншымі выгодамі цывілізацыі карыстацца нельга. Тым больш гэта добрыя кнігі, у тым ліку сусветная класіка, выданні па гісторыі”, – сказаў БелаПАН рэгіянальны каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Юрый Клімовіч.
Ён дадаў, што наступная акцыя плануецца па зборы і перадачы кніг у СІЗА-3, калі актывісты змогуць дамовіцца з кіраўніцтвам следчага ізалятара.
Таксама актывісты БХД рыхтуюць дабрачынную акцыю для цыганоў – ім яны маюць намер дапамагчы адзеннем і абуткам.