У Менску за акцыю памяці Дзмітрыя Завадскага будуць судзіць сябра БХД
У Менску 7 ліпеня быў затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Пракаповіч. Яго затрымалі падчас правядзення акцыі, прысвечанай 13-й гадавіне знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага. Фармат акцыі невядомы, паколькі актывіст праводзіў яе самастойна.
Пра сваё затрыманне актывіст здолеў паведаміць толькі раніцай 8 ліпеня. Згодна з дасланай ім СМС, сёння з 9:30 да 10:00 яго будуць судзіць у судзе Савецкага раёна. Ноч Павал Пракаповіч правёў у ізалятары.
Прэс-служба БХД будзе адсочваць развіццё падзей.