Актывісты БХД у цэнтры Менска вывесілі сцяг на знак салідарнасці з палітвязнямі (фота)
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі 16 ліпеня а 20.00
вывеселі вялікі бел-чырвона-белы сцяг на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа. Сцяг правісеў каля паўгадзіны і быў бачны як прахожым так і аўтааматарам.
“Мы абураны апошнімі навінамі з турмы № 4 у Магілёве. Патрабуем спыніць пачварныя практыкі выбіванняў прашэнняў аб памілаванні! Ганьба правакатарам! Свабоду Статкевічу, Дзядку Васьковічу! Патрабуем спыніць
пераслед Парфянкова і Яроменка! Заклікаем дасылаць лісты палітвязням. Патрабуем неадкладна вызваліць усіх палітвязняў!” – заявілі арганізатары акцыі
Нагадаем, што беларуская грамадскасць кожнага 16 чысла ладзіць акцыі салідарнасці.
Фота Ганны Шапуцькі.