Міжнародная Амністыя распачала кампанію па падтрымцы Аляксея Шчадрова

18 ліпеня 2013 13:53  |  Палітыка

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распачала кампанію па падтрымцы Аляксея Шчадрова, каталіцкага верніка, які арганізаваў у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну прытулак для бяздомных. За гэта мясцовыя ўлады распачалі супраць яго крымінальную справу па арт. 193.1. КК за нібыта дзейнасць ал імя незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі.

 

У прыватнасці, Amnesty International заклікае ліставаць уладам Беларусі (у Адміністрацыю прэзідэнта, Генеральную пракуратуру і УСК па Шчучынскім раёне) з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед у дачыненні Аляксея Шчадрова. Пры гэтым праваабаронцы інфармуюць, што ў выпадку зняволення заснавальніка прытулка ён будзе прызнаны вязнем сумлення.

 

Да таго ж Amnesty International заклікае нагадваць уладам выконваць іх міжнародныя абавязкі па павазе і абароне правоў на свабоду сходаў і асацыяцый, а таксама адмяніць артыкул 193.1 КК як парушаючы гэтыя правы.

 

З поўным тэкстам паведамлення можна азнаёміцца на сайце арганізацыі.

Болей навін