Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)

31 ліпеня 2013 09:28  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску мясцовыя дэмакратычныя актывісты 30 ліпеня правялі інфармацыйную кампанію, падчас якой распавялі бабруйчанам пра бандыцкае выкраданне і збіццё 16-гадовай дачкі актывіста аргкамітэту БХД Вячаслава Шэлега Наталлі.

 

Яны заклікалі жыхароў гораду не быць абыякавымі, бо “пакінем справу без увагі – і заўтра можам апынуцца ў такім самым становішчы”. Актывісты таксама заклікалі гараджанаў прыходзіць 31 ліпеня на круглы стол па гэтым пытанні, каб разам абмеркаваць бяспеку дзяцей.

 

Падчас акцыі актывісты налеплівалі на інфармацыйныя стэнды і прыпынкі ўлёткі са звесткамі пра выкраданне і заклікам не быць абыякавымі, распаўсюджвалі іх па паштовых скрынях дамоў і папросту раздавалі мінакам на вуліцах.

 

 

Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)

Болей навін