Суд над Яроменка адбудзецца 19 жніўня
Аб гэтым паведаміў прэс-службе Маладога Фронта Уладзь Яроменак.
“Учора ўдзень мне патэлефанавалі з Першамайскага суда і папрасілі зайсьці ў канцэлярыю, каб забраць пастанову аб прызначэньні судовага разьбіральніцтва. Разам з пастановаю мне ўручылі судовую позву з датай і часам правядзеньня судовага паседжаньня, а таксама папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд мне будзе зьмененая мера ўтрыманьня,”- распавёў юнак.
Суд адбудзецца 19 жніўня а 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9
Нагадаем, што на маладафронтаўца, сябра БХД Уладзя Яроменка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса, нібыта за парушэньне прэвентыўнага нагляду.