Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco распачала кампанію падтрымкі Аляксея Шчадрова
Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco вельмі заклапочаная сітуацыяй, якая склалася вакол каталіцкага верніка Аляксея Шчадрова, якому за арганізацыю прытулку для бяздомных пагражае зняволенне паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі.
“Мы не можам прыняць таго, што ён павінен цярпець пераслед з-за яго выдатнай і шчырай дапамогі для маючых патрэбу людзей. Абвінавачванні супраць Аляксея Шчадрова беспадстаўныя, несправядлівыя і парушюць яго правы чалавека. Беларускія ўлады павінны спыніць усе крымінальныя справы супраць яго неадкладна”, каментуе Ларс Бюнгер, старшыня Libereco.
У сувязі з гэтым Libereco пачынае праваабарончую кампанію ў падтрымку Аляксей Шчадрова. На https://www.facebook.com/SupportAleksei/ людзі могуць падпісаць онлайн-петыцыю да беларускага прэзідэнта, звярнуцца ў Следчы камітэт і перадаць прывітанне Аляксею Шчадрову.
Швейцарскіх і нямецкіх абаронцы правоў чалавека маюць таксама інфармаваць каталіцкіх і пратэстанцкіх біскупаў і цэрквы, членаў парламента, няўрадавых арганізацый і сродкі масавай інфармацыі пра рэпрэсіі супраць Аляксей Шчадрова.
“Я думаю, што, у прыватнасці, асабліва хрысціяне павінны ўзняць свой голас за свайго субрата па веры і пратэст супраць пераследу Аляксея Шчадрова. Мы ўсе, незалежна ад таго, у што мы верым, не павінны стаяць у баку, калі чалавек, які дапамагае бедным, мае патрэбу ў нашай падтрымцы “, – падкрэсліў Ларс Бюнгер.