Удзельнікі круглага стала па АЧС: патрабуем празрыстасці, кампенсацый і пакарання вінаватых

08 жніўня 2013 13:44  |  Галоўныя навіны

У Менску 8 жніўня па ініцыятыве аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбыўся круглы стол, прысвечанага праблеме эпідэміі афрыканскай чумы свінняў у Беларусі.

 

Удзел у ім узялі фермеры і сяляне, чые гаспадаркі пацярпелі ад дзеянняў і бяздзеяння ўладаў, прадстаўнікі ветэрнай службы, кіраўніцтва БХД, прадстаўнікі грамадскасці, журналісты.

 

Падчас круглага стала ягоныя ўдзельнікі прынялі зварот у Саўмін, Менсельгасхарч і Генпракуратуры Беларусі, у якім запатрабавалі празрыстасці дзеянняў уладаў падчас барацьбы з АЧС, рынкавай кампенсацый сялянскім і фермерскім гаспадаркам за знішчанае пагалоўе свінняў, а таксама пакарання вінаватых у тым, што праблема АЧС набыла такія маштабы.

 

Па сканчэнні мерапрыемства зварот быў пададзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

 

Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

 

Міністру сельскай гаспадаркі і харчавання

 

Генеральнаму пракурору

 

Зварот

 

Мы, ўдзельнікі круглага стала, прысвечанага праблеме эпідэміі афрыканскай чумы свінняў у Беларусі, абураныя і дзеяннямі, і бяздзеяннем уладаў,патрабуем:

 

1. У трохдзённы тэрмін апублікаваць поўны і ясны план ураду дзеля барацьбы з АЧС.

 

2. Неадкладна да 12 жніўня гэтага года правесці прамую лінію міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ў жывым эфіру нацыянальнага тэлебачання, растлумачыць сітуацыю і адказаць на пытанні жыхароў.

 

3. Вызначыць кампенсацыю з улікам рынкавых коштаў і выплаціць вызначаную кампенсацыю тым, у каго была сканфіскавана і знішчана жывёла.

 

4. Забяспечыць усе раёны Беларусі патрэбнай інфармацыяй, матэрыяламі і сродкамі дэзінфекцыі.

 

5. Спыніць практыку знішчэння свіннога пагалоўя на тэрыторыях, якія не належаць да пяцікіламетровай зоны вакол свінакомплексаў або зоны паражэння вакол агмянёў захворвання.

 

6. Забяспечыць умовы для вядзеня фермерскіх і прыватных гаспадарак  тых пацярпелых уласнікаў, для якіх свінагадоўля з’ўлялася аноўнай крыніцай прыбытку.

 

7. Прыцягнуць да адказнасці вінаватых ў хаванні інфармацыі аб АЧС у Беларусі і неналежнай абароне жыхароў краны і сельскай гаспадаркі ад наступстваў АЧС. Пакараць вінаватых у незаконным знішчэнні прыватнай уласнасці грамадзян Беларусі пад шырмай барацьбы з АЧС.

 

8. Забяспечыць абарону насельніцтва краіны ад магчымах пагрозаў для здароўя шляхам паўсюднага кантролю прадуктаў харчавання.

 

У выпадку невыканання нашых патрабаванняў пакідаем за сабой права на самаарганізацыю і агульнанацыянальную кампанію пратэсту.

 

8.08.2013

Болей навін