Таісію Кабанчук выклікаюць у Следчы камітэт
Магілёўскую абласную каардынатарку аргкамітэту БХД Таісію Кабанчук выклікаюць сёння, 15 жніўня, а 14:30 ва Упраўленне Следчага камітэту па Бабруйску. Адпаведную позву ёй уручылі раніцай на працы.
У позве напісана, што яе выклікаюць па крымінальнай справе ў якасці сведкі да следчага Дыбаля А.С. Па якой крымінальнай справе – невядома.
Таісія Кабанчук мяркуе, што гэта звязана з выкраданнем дачкі бабруйскага актывіста БХД Вячаслава Шэлега Наталлі.