У Беларусі ствараецца Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС
Фермеры, уладальнікі асабістых падвор’яў і ветэрынарныя дактары, якія не атрымалі адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў, вырашылі стварыць Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС.
Аляксей Цюлькоў, ветэрынар, дэпутат Асіповіцкага райсавету:
“Калі дзяржава не дае адкрытай інфармацыі пра гэту небяспечную хваробу – грамадства мусціь займацца гэтай праблемай самастойна. Патрэбны ўсім зразумелы нацыянальны план па ліквідацыі афрыканскай чумы свінняў у Беларусі”.
Міхась Новік, гаспадар з Пружанскага раёну:
“Трэба дзейнічаць неадкладна, бо людзі ў паніцы, усе баяцца, ніхто нічога не ведае, а мясцовая ўлада робіць, што хоча”.
Першае адкрытае паседжанне Грамадскага штабу плануецца правесці ў аўторак, 20 жніўня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3. Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.