У панядзелак суд над Уладзем Яроменкам. Запрашаем падтрымаць!
19 жніўня 2013 09:59 | Палітыка
У панядзелак, 19 жніўня, а 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9 адбудзецца суд над маладафронтаўцам, сябрам БХД Уладзем Яроменкам.
Нагадаем, што на яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса, нібыта за парушэньне прэвентыўнага нагляду.
Запрашаем усіх неабыякавых падтрымаць палітвязня.
⇄
Detect language » English