Заўтра адбудзецца адкрытае паседжанне Грамадскага штабу па барацьбе з АЧС
Фермеры, уладальнікі асабістых падвор’яў і ветэрынарныя дактары, якія не атрымалі адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў, вырашылі стварыць Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС.
Першае адкрытае паседжанне Грамадскага штабу пройдзе ў аўторак, 20 жніўня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3. Яно пачнецца а 12-й гадзіне.
Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.