У Беларусі створаны Грамадскі камітэт па барацьбе з АЧС (фота)

20 жніўня 2013 14:59  |  Галоўныя навіны

У Менску 20 жніўня адбыўся круглы стол, прысвечаны барацьбе з афрыканскай чумой свінняў, на якім было абвешчана аб стварэнні Грамадскага штабу па барацьбе з АЧС. У яго склад увайшлі фермеры, ветэрынары, юрысты, прадстаўнікі грамадскасці і іншыя, якія не атрымалі ад уладаў адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў.

 

Мэтамі Грамадскага камітэту з’яўляюцца:

 

юрыдычная і прававая дапамога грамадзянам Беларусі, якія сутыкнуліся з свавольствам уладаў па вынішчэнні свінняў, якія належаць прыватным асобам;

 

маніторынг сітуацыі з АЧС у Беларусі і асвятленне яе ў прэсе;

 

выпрацоўка альтэрнатыўнага плана па ліквідацыі АЧС, які ўлічвае інтарэсы ня толькі дзяржавы, але і шараговых уласнікаў, фермераў і гэтак далей.

 

Для рэалізацыі гэтых мэтаў ужо створана гарачая лінія па пытанні барацьбы з АЧС – +37533 6536504.

 

Таксама плануецца зварот да міжнароднай супольнасці і да краін – суседзяў Беларусі з просьбай вылучыць патрабаванне аб інфармаванні ў поўным аб’ёме беларускіх грамадзян і ўсёй сусветнай супольнасці аб мерах, якія прымаюцца для ліквідацыі АЧС.

 

У Беларусі створаны Грамадскі камітэт па барацьбе з АЧС (фота)У Беларусі створаны Грамадскі камітэт па барацьбе з АЧС (фота)У Беларусі створаны Грамадскі камітэт па барацьбе з АЧС (фота)

Болей навін