БХД сабрала больш за 4200 подпісаў за вызваленне ксяндза Лазара

27 жніўня 2013 11:54  |  Галоўныя навіны

 

Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабраў ужо звыш за 4200 подпісаў пад зваротам за вызваленне арыштаванага ксяндза Уладзіслава Лазара.

Па стане на 12:50 27 жніўня 3054 подпісы сабраныя праз інтэрнэт і больш за 1150 подпісаў на
падпісных аркушах каля касцёлаў. Зборшчыкі БХД адзначаюць, што большасць
ксяндзоў не забараняе распаўсюд петыцыі і не перашкаджае парафіянам
падпісвацца.

 

БХД плануе
праводзіць збор подпісаў за ксяндза Лазара да ягонага вызвалення і заклікае
ўсіх каталіцкіх вернікаў і неабыякавых людзей далучацца да кампаніі
“Свабоду ксяндзу Лазару!”.

 

Нагадаем Уладзіслаў
Лазар быў затрыманы КДБ 31 траўня – амаль тры месяцы назад. У чым ён
абвінавачваецца, невядома дагэтуль.

Болей навін