Прадстаўнікі БХД сустрэлі Змітра Дашкевіча (фота)
Адказны сакратар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Дзяніс Садоўскі, сябры Нацыянальнай Рады БХД Аляксей Шэін і Валерыя
Чарнаморцава і іншыя прадстаўнікі БХД 28 жніўня сустрэлі ля гарадзенскай турмы
лідара “Маладога Фронту” і сябра БХД Змітра Дашкевіча, які праз 986
дзён зняволення выйшаў на волю.