Салідарнасць і падтрымка
Учора мінская міліцыя спрабавала трапіць у будынак царквы “Новае жыццё”. Вернікі упэўненыя: гэта правакацыя, з мэтай трымаць іх у псіхалагічнай напрузе. Пазіцыя Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі у гэтым пытанні цвердая: салідарнасць і падтрымка.
“Наша пазіцыю мы заяўлялі раней і паўторым яшчэ раз: мы поўнасцю салідарныя з царквой “Новае жыццё”і падтрымліваем яе пазіцыю. У выпадку, калі дзяржава будзе прымяняць нейкія гвалтоўныя метады ці будуць працягвацца такія правакацыі і далей, мы будзем салідарныя не толькі на словах , але і ў дзеянні. Таму мы паўтараем яшчэ раз: калі будзе прымененая гвалтоўная сіла, на абарону царквы будуць мабілізаваныя сябры БХД ” , – адзначыў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэін.